Поўная назва: Дзяржаўная ўстанова адукацыі " Атраднаўскі дзіцячы сад Любанскага раёна"
Рэжым працы: Пяцідзённы, выхадны: субота, нядзеля; 7.30-18.00
МЭТА: разнастайнейшае развіцце і сацыялізацыя выхаванца ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі.
ЗАДАЧЫ:
- фарміраванне культуры здароўя, фізічнай культуры асобы дзіцяці;
• фарміраванне ў выхаванцаў на аснове разнастайнага адукацыйнага зместу гуманнага стаўлення да сябе і навакольнага свету, эмацыйнай спагадлівасці, здольнасці да суперажывання;
• далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей;
• забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці, а таксама стварэнне ўмоў для яго ранняй сацыялізацыі;
- Развіццё пазнавальнай актыўнасці, любазнатільнасці.
• забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй школьнай адукацыі.
• фарміраванне грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, патрыятычных пачуццяў, маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры.
АСАБЛІВАСЦІ:
• ахова і ўмацаванне здароўя выхаванцаў і абарона іх правоў;
- стварэнне ўмоў для паўнацэннага фізічнага развіцця выхаванцаў на аснове прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця;
• рэалізацыя адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, праграмы абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;
- стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;
• стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці адукацыйных паслуг;
- стварэнне ўмоў для выхавання, навучання і развіцця дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту, іх сацыялізацыя;
• стварэнне ўмоў для фармавання асноў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да агульначалавечых каштоўнасцяў;
• забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі;
• забеспячэнне магчымасці своечасовага і паўнацэннага пераходу на наступную прыступку адукацыі;
- стварэнне ўмоў для павышэння кваліфікацыі і праяўлення творчай ініцыятывы педагагічных работнікаў.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Атраднаўскі дзіцячы сад Любанскага раёна» функцыянуе з 1974 года.
Праектная магутнасць - 50 дзяцей.
Колькасць груп - 2 рознаўзроставыя.
Колькасць выхаванцаў у навучальным годзе - 31.
Ахоп дзяцей 5-гадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы складае 100 працэнтаў.
З 1 верасня 2021 года ў дашкольнай установе функцыянуе новая форма дашкольнай адукацыі - ранішняга знаходжання.